У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (відэа)

У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі 52-гадовага рыбака, які праваліўся пад лёд, піша БЕЛТА.

Возера ў райцэнтры замерзла цалкам, аднак у тым месцы, дзе праз яго працякае рака, лёд падмыла і ён быў не вельмі трывалым.

«Мужчына праваліўся. Гэта заўважылі на выратавальнай станцыі АСВОД, размешчанай на возеры. Супрацоўнікі яго выратавалі, ён не пацярпеў», — паведамілі ў арганізацыі.

З пачатку года ў вобласці гэта ўжо шосты выпадак, калі выратоўваюць людзей, якія праваліліся пад лёд. На мінулым тыдні неабыякавы жыхар у Смаргоні дастаў з ледзяной вады 9-гадовага хлопчыка, які, застаўшыся без нагляду дарослых, выйшаў на нетрывалы лёд.

[irp posts="49 725″ name="У Смаргоні мінак выратаваў хлопчыка, які праваліўся пад лёд: дзіця апынулася без нагляду"]

У Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОДа адзначылі, што ў рэгіёне працягваюць патруляваць вадаёмы. З-за марознага надвор’я хуткае раставанне лёду спынілася, аднак усім, хто выходзіць на лёд, варта быць пільнымі: небяспечныя месцы, прамоіны можа прыцярушыць снегам. Увагу аматараў зімовай лоўлі акцэнтуюць не толькі на небяспекі выхаду на тонкі лёд, але і на тым, што з сабой трэба мець сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.

[irp posts="50 314″ name="Думаў, што таўшчыня лёду 20 см, а насамрэч -7: як ратавальнікі сочаць за рыбакамі"]

www.youtube.com/watch?time_continue=34&v=aeQotiZBLpk

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024