У Бераставіцкім раёне чатыры хлопцы без прычыны перакулілі прыпаркаваны аўтамабіль

Чатыры хлопцы «напалі» на аўтамабіль і паклалі яго «на лапаткі» у вёсцы Вароны, што ў Бераставіцкім раёне.

Мясцовы жыхар пад’ехаў на машыне да аднаго з дамоў і пайшоў па справах. Свой «Фіят Уно» пакінуў на ўзбочыне, не парушаючы правілы дарожнага руху, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У гэты час па вуліцы ішла кампанія хлопцаў, аднаму з іх 19, а траім па 29 гадоў. У галаву мінакам прыйшла ідэя: перавярнуць з колаў на дах пакінуты на краі праезнай часткі аўтамабіль. «Пацярпелы» Фіят даволі маленькі, таму хлопцы без цяжкасці зрабілі задуманае.

Калі ўладальнік іншамаркі ўбачыў, што стала з яго аўто, то адразу звярнуўся ў міліцыю. Зараз у адносінах да «асілкаў» распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024