За кожны кіламетр па рублю: Velcom правядзе «Зімовыя бегавыя гульні», каб дапамагчы дзецям-інвалідам

У Беларусі з 9 па 11 лютага пройдуць «Зімовыя бегавыя гульні» — маштабныя прабежкі ў красоўках, каньках, на лыжах і нават трэнажорах, каб дапамагчы дзецям з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы або ў памяшканні, кампанія velcom перавядзе ў рублі і накіруе ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты.

У першай зімовай ініцыятыве #velcombegom змогуць паўдзельнічаць беларусы ва ўсім свеце. Бегаць у дапамогу дзецям можна як на вуліцы, так і дома або спартзале на бегавой дарожцы. Сацыяльную акцыю арганізоўваюць, каб дапамагчы дзецям з інваліднасцю і падтрымаць беларускіх спартсменаў на XXIII Зімовых Алімпійскіх гульнях, якія таксама стартуюць 9 лютага.

Сваімі кіламетрамі могуць дзяліцца як прафесійныя атлеты, так і аматары бегу. Усе ўдзельнікі будуць ўмоўна падзеленыя на дзве каманды. У першую ўвойдуць тыя, хто бегае на вуліцы, у парку ці лесе, а заадно лыжнікі і канькабежцы. Да другіх аднясуць ўсіх, хто пакарае дыстанцыі на бегавых дарожках, эліпсоідах і стэпперах. Кожны кіламетр бягуна з каманды, якая перамагла, кампанія velcom перавядзе ў два рублі, другой каманды — у рубель.

Як далучыцца да акцыі?

Для ўдзелу трэба з 9 па 11 лютага прабегчы любым зручным спосабам, пасля чаго сфатаграфаваць вынік на экране трэнажора ці зафіксаваць яго з дапамогай фітнес-дадатка. Скрыншот дадатка або здымак экрана трэнажора c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #velcombegom і # взале (для тых, хто бегае ў памяшканнях) або #velcombegom і # наулице (для тых, хто бегае на вуліцы).

Сабраныя на бягу сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Грошы выдаткуюць на пераабсталяванне стадыёна і прыцягненне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024