З 1 студзеня тыя, хто здымае грошы ў банкамаце, змогуць выбіраць і намінал купюр, паведамляе прэс-служба «Беларусбанка».
Кліенту прапануюць да трох варыянтаў кампаноўкі неабходнай сумы, у залежнасці ад таго, якія купюры ёсць у банкамаце. У банку кажуць, што для кліентаў новы сервіс будзе зручны, бо камусьці трэба зняць грошы буйнымі купюрамі, а камусьці патрэбна толькі невялікая сума.
Таксама «Беларусбанк» пашырае сетку банкаматаў з адмысловым інтэрфейсам і маўленчым суправаджэннем для слабавідушчых. Усяго банк установіў 23 такія банкаматы. На сёння «Беларусбанк» валодае самай развітай сеткай банкаматаў у краіне, якая налічвае 1263 прылады.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…