Людзі і справы

Без гарачай ежы і віншаванняў прэзідэнта: жыхар гродзенскай «начлежкі» просіць улады вырашыць праблемы бяздомных

Бяздомны гродзенец Аляксандр звярнуўся ў гарвыканкам з пытаннямі пра дом начнога знаходжання на вуліцы Карскага і яго пастаяльцаў. Мужчыну абурае, што ва ўстанове ўжо тры месяцы не працуе электрапліта, а на Новы год жыхарам не далі паслухаць віншаванне прэзідэнта.

Аляксандр апынуўся ў доме начнога знаходжання з-за складанай жыццёвай сітуацыі, у якой і сам вінаваты. Мужчына быў асуджаны, але мае вышэйшую адукацыю і кажа, што ведае свае правы.

Тры праблемы: пліта, гуманітарка і адсутнасць павагі

У сваім звароце гродзенец пералічыў тры праблемы, якія хвалююць пастаяльцаў дома начнога знаходжання. Па-першае, электрапліта ў доме не працуе яшчэ з 2017 года, па-другое, пастаяльцы не заўсёды бачаць гуманітарную дапамогу, якую ім перадаюць спонсары, а па-трэцяе — кіраўніцтва адносіцца без павагі да некаторых людзей.

«Мы вельмі ўдзячныя тым, хто дапамагае нам выжыць у цяжкіх сітуацыях, гэта гарвыканкам, касцёлы, цэрквы, арганізацыі ды простыя людзі, — распавядае Аляксандр. — Але тая дапамога, якая перадаецца нам, знаходзіцца на складах і мы яе іншы раз проста не бачым. Каб падоўжыць тэрмін пражывання, мы павінны стаяць на вуліцы і чакаць каля гадзіны пакуль выкліча дырэктар.

Пастаяльцы дома жывуць без гарачай ежы, бо не працуе электрапліта, а электрачайнік, які дае магчымасць заварыць гарбату або «ролтан», мы куплялі за ўласныя сродкі. А на Новы год пастаяльцам наогул не далі паслухаць віншаванні прэзідэнта, якога мы самі абіралі. Людзей так запалохалі, што яны баяцца сказаць слова, бо могуць апынуцца на вуліцы".

Таксама Аляксандра цікавіць, чаму знялі з пасады былога дырэктара ўстановы, які адкрываў яе і шукаў бяздомных па горадзе. У гарвыканкаме мужчыну патлумачылі, што адкажуць на яго зварот на працягу месяца.

Праблемы надуманыя?

«Ёсць у нас пэўныя праблемы і цяжкасці, як і ў любой арганізацыі. Усе пералічаныя праблемы надуманыя — гэта можа казаць чалавек, які ўзлаваўся на нашыя правілы і парадкі, — распавёў дырэктар дома начнога пражывання Яўген Ярмантовiч. — У нас забаронена курыць, выпіваць, трэба ўтрымліваць парадак.

У нас у доме ўсё робіцца на карысць людзей, якія тут пражываюць. Калі заведзена па распарадку адпачываць, яны адпачываюць і ў памяшканні павінна быць ціха. Таго, хто пачынае шумець, мы ставім на месца. Калі ў нас нейкія праблемы, то мы збіраемся на сходзе і стараемся іх вырашыць. А якія-небудзь праблемы ў жыхароў дома ёсць кожны месяц".

Даведка

Сёлета спаўняецца 10 гадоў, як у Гродне адкрыўся дом начнога знаходжання. За гэты час там знайшлі прытулак многiя бяздомныя. Тут дапамагаюць аформіць дакументы, знайсці працу, аформіць інваліднасць і розныя варыянты дапамогі. Людзям у патрэбе дапамагаюць цалкам бясплатна.


Вы все еще смотрите аналоговое телевидение? А твой сосед уже давно смотрит спутниковое, наслаждается прекрасным качеством и яркой картинкой. Подключайся и ты. Полную информацию получи здесь absolut-automatik.kiev.ua. Открой новый мир красок и эмоций.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024