Мытнікі ў Беластоку распрадаюць канфіскаваныя ў кантрабандыстаў аўтамабілі па смешных коштах

Начальнік Падляскай мытні ў Беластоку абвясціў продаж канфіскаваных аўтамабіляў ад кантрабандыстаў. Аднак на жаль, піша poranny.pl., гэтыя аўтамабілі могуць набыць толькі фірмы, якія займаюцца разборкай аўтамабіляў, без права рэгістрацыі гэтых машын або продажу іх з мэтай карыстання.

Таргі прызначаныя на 5 лютага ў будынку мытнай службы ў Беластоку. Гэта чарговы распродаж канфіскаваных аўто падляскімі мытнікамі.

Падчас таргоў можна купіць аўтамабілі за невялікія грошы. Гэтым разам выстаўленыя citroen jumpy з 2007 года за ўсяго толькі 2800 злотых (прыкл. 840 даляраў - рэд.) і mazda 6 skyactiv з 2016 года зa 12 000 злотых (прыкл. 3600 даляраў - рэд.).

Mazda 6 Skyactiv 2016 года

Citroen jumpy
На жаль, гэтыя аўтамабілі могуць набыць толькі фірмы, якія праводзяць разборку аўтамабіляў, без права рэгістрацыі гэтых машын або продажу іх ў мэтах карыстання.

Мытнікі час ад часу робяць такі распродаж канфіскаваных аўто, падчас гэтых таргоў можна набыць люксовыя маркі за меншыя грошы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024