Парадную форму беларускай дэлегацыі алімпійцаў пашылі ў Лідзе (фота)

З 9 па 25 лютага ў Пхенчхане пройдуць XXIII зімовыя Алімпійскія гульні. У шасці відах спорту выступяць 28 беларускіх атлетаў. Парадныя спартыўныя касцюмы беларускай дэлегацыі зробленыя ў Лідзе, піша «Лідская газета».

Форма для спартсменаў з Беларусі выраблена ў Лідзе спецыялістамі філіяла літоўскай кампаніі «Аудзімас». Адзначым, што экіпіроўку беларускіх удзельнікаў Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра зрабілі тут жа.

— Камплект формы для беларускай дэлегацыі ўключае ў сябе 26 найменняў, аднак не ўсе яны былі зробленыя нашай кампаніяй, — кажа дырэктар філіяла Вольга Радкевіч. — У Лідзе выраблялася джэмперная група, парадныя спартыўныя касцюмы і майкі з нацыянальнай сімволікай. Экіпіроўку атрымаюць таксама функцыянеры, трэнеры, афіцыйныя асобы, гэта значыць, уся беларуская дэлегацыя. У адзенне дадзеных мадэляў апрануцца і паралімпійцы.

Як адзначылі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, пры вырабе экіпіроўкі выкарыстаны самыя сучасныя рашэнні, асаблівая функцыянальнасць і камфортнасць мадэляў - усё для таго, каб забяспечыць максімальную зручнасць спартсменам і абарону ад неспрыяльных кліматычных умоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024