Мінскі дызайнер зрабіў круты мерч і для Гродна: адмаляваныя 13 самых цікавых аб’ектаў горада

Мінскага дызайнера Аляксандра Чабатарова памятаюць па праекце «#ЯиМинск». Другую частку свайго сэкстэта мастак прысвяціў Гродна.

Як напісаў у фэйсбуку Аляксандр, «Нягледзячы на ўсе складанасці і перашкоды, пры дапамозе Nikita Kostikov і інфармацыйнай падтрымцы Гродно24 былі адабраныя самыя цікавыя і знакавыя будынкі горада, размешчанага на берагах Нёмана, уважліва адмаляваныя трынаццаць аб’ектаў і дададзена назва».

Для праекта «#ЯиГродно» былі зробленыя сцікеры для тэлеграма, «каб можна было дамаўляцца пра сустрэчы каля знакавых месцаў».

Дызайнер запрашае да прапановаў па супрацоўніцтве і вытворчасці прадукцыі з гэтым дызайнам.

На пытанне, чаму менавіта Гродна стаў другім горадам пасля Мінска, для якога дызайнер намаляваў мерч, у інтэрв'ю Гродно24 Аляксандр патлумачыў:

«Як толькі ў свет выйшаў „ЯіМінск“, мне пачалі пісаць людзі з іншых гарадоў з жаданнем набыць такую ж прадукцыю з тым горадам, у якім жывуць яны. Так як гарадоў у нас шмат і ўсе не намалюеш, то прыйшла ідэя зрабіць для абласных, якія будуць бліжэй».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024