Касцюшка — герой Вейшнорыі. Талер з партрэтам змагара рыхтуюць да выпуску

Сувенірныя манеты з партрэтам знакамітага дзеяча хутка паявяцца на свет. Герой Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў і Літвы, ганаровы грамадзянін Францыі Тадэвуш Касцюшка ўпрыгожыць сувенірны вейшнорскі талер. На аверсе манеты будзе размешчаны партрэт, на рэверсе — мапа і сімвалы фэйкавай краіны. Плануецца адчаканіць 150 асобнікаў.

«Афіцыйным эмітэнтам» манет называюць Банк Вейшнорыі. Насамрэч іх вырабам займаецца майстар-аматар Валер Сіманаў з Дзяржынска. Раней ён ужо прадстаўляў талеры з выявамі «трох сталіц» Вейшнорыі ды «імянныя» манеты з серыі «113 гарадоў».

[irp posts="41 670″ name="Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост"]

[irp posts="34 444″ name="Вейшнорскі талер прайшоў тэставанне"]

Як і раней, манеты будуць мець ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё, насечку па рабры і кант па выступе акружнасці. Дыяметр талера — 32 мм, вага — 13,2−13,4 грама. Манета будзе выкарыстоўвацца выключна як сувенір.

Раней за Вейшнорыю і часцей за астатніх выкарыстоўваў партрэт Касцюшкі для ўпрыгожання грошай Банк Польшчы. Манеты з Касцюшкам выдаваліся ў 1971 і 1976 гадах.

Адной з самых экзатычных і дарагіх з’яўляецца залатая манета 2010 года эмітаваная Востравам Ніўэ. На аверсе двухдоларавай манеты партрэт Елізаветы ІІ, на рэверсе — Тадэвуш Касцюшка.

На беларускія дзяржаўныя манеты і купюры Тадэвуш Касцюшка да гэтага часу не патрапіў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024