На Юбілейным возеры выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

На возеры Юбілейным пад Гродна выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд, піша БЕЛТА.

Трагедыяй магло скончыцца катанне на каньках на нямоцным лёдзе для 29-гадовага жыхара адной з вёсак пад Гродна. Усё адбылося на возеры Юбілейным: мужчына выпісваў піруэты на лёдзе непадалёк ад дамбы і ў нейкі момант праваліўся ў ваду.

«На сітуацыю звярнулі ўвагу на выратавальнай станцыі. Тут жа да месца здарэння накіраваліся ратавальнікі, мужчыну дасталі з вады», — расказалі ў Гродзенскай абласной арганізацыі ТВВОД.

Гэта першае ў рэгіёне здарэнне на вадзе ў 2018 годзе. Ратавальнікі нагадваюць, што выхад на слабы лёд смяротна небяспечны: напрыклад, на возеры Юбілейным лёдам пакрыта толькі палова воднай роўнядзі. У сувязі з умовамі надвор’я ТВВОД у рэгіёне ўзмацніў патруляванне вадаёмаў. У зоне ўвагі найбольш папулярныя ў зімовых рыбакоў азёры і рэкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024