Навіны

Канкурэнцыя была моцная: гродзенскі гурт «Brooklyn» паўдзельнічаў у адборы на «Еўрабачанне 2018»

Анлайн-праслухоўванне магчымых удзельнікаў Нацыянальнага адбору Беларусі на конкурс «Еўрабачанне 2018» адбылося ў студыі Белтэлерадыёкампаніі 11 студзеня. Сярод удзельнікаў праслухоўвання была гродзенская група «Brooklyn», якая не прайшла ў фінал, але атрымала нядрэнны вопыт.

У Мінску перад членамі журы выступілі 93 удзельнікі, якія на працягу пяці гадзін дэманстравалі свае вакальныя здольнасці. У фінал прайшло толькі 11 канкурсантаў.

«Мы не шкадуем, што паехалі. Паглядзелі, паспрабавалі, атрымалі нядрэнны вопыт. Зразумелі, што і як рабіць у будучыні, калі ехаць на адбор, — распавядае прадстаўнік гурта „Brooklyn“ Юрый Сяўко. — Вырашылі адправіць заяўку на праслухоўванне спантанна. За 10 дзён да канца падачы зрабілі дэмаверсію новай песні, якая была ў чарнавіках, і паслалі яе арганізатарам».

Са слоў Юрыя, канкурэнцыя на адборы была вельмі моцная, было шмат вядомых артыстаў. Адзін з іх — украінскі спявак Alekseev, які ўласна і прайшоў у фінал.

Гродзенцы выступілі на адборы з песняй «Что-то новое». Магчыма, гэтую песню яны неўзабаве прадставяць на мясцовым тэлебачанні. А пакуль можна паглядзець, як група выконвала яе ў Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024