У Белавежскай пушчы гуляе рысь з дзіцянятамі: эколагі чакаюць росту папуляцыі рэдкага звера

Пра гэта паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), піша Белта.

Сляды на свежым снезе былі выяўленыя на самай поўначы ляснога масіву ў Навасёлкаўскім лясніцтве ў Свіслацкім раёне ў канцы снежня.

«Убачыць сляды чатырох рысяў - вялікая рэдкасць на тэрыторыі нацыянальнага парку, тым больш што шматгадовы маніторынг паказвае спад актыўнасці жывёл. Будзем спадзявацца, што ў гэтым годзе будзе рост папуляцыі рысі ў рэгіёне», — паведамілі ў арганізацыі.

Спецыялісты адзначылі, што з 2013 года рэалізуецца прыродаахоўны праект у падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы. Навукоўцы і эколагі з дапамогай фотапастак і зімовых сцяжынак вывучаюць папуляцыі буйных драпежнікаў, у тым ліку еўрапейскай рысі. Гэта вельмі скрытная жывёла, якая пазбягае сустрэчы з чалавекам, асноўным месцам пражывання якога з’яўляюцца лясныя масівы з густым ламаччам.

За ўвесь час назірання фотапасткамі рысь з адным кацянём фіксавалася толькі двойчы — у пачатку зімы 2015 і 2016 гадоў. Акрамя таго, сляды былі выяўленыя супрацоўнікам праекта ў снежні 2017-га. Пік актыўнасці жывёл прыходзіўся на люты 2015 і сакавік 2016 гадоў.

[irp posts="41 560″ name="Рысь замест аленя: герб Гомеля выдалі за гродзенскі з-за тэхналагічнай памылкі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024