Гродзенскія студэнты распрацавалі мабільны дадатак па ацэнцы «шкоднасці» набыванага прадукта ў краме

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся AR-марафон па стварэнні дадаткаў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформ. Фінальны тур спаборніцтва прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі, піша grsu.by.

Такі марафон праходзіў у Беларусі ў другі раз, традыцыйным партнёрам спаборніцтва выступіла кампанія Visor Games.

У фінале ўзялі ўдзел 10 праектаў - пераможцы адборачнага этапу. Удзельнікам каманд-фіналістаў далі 15 дзён на тое, каб асэнсаваць і развіць свае ідэі. Распрацоўкі студэнтаў былі звязаны са сферай гульняў, харчавання, таксама былі прадстаўлены мабільныя дадаткі для навукі і вучобы.

Лепшай распрацоўкай AR-марафона, на думку экспертаў, стаў праект «Што мы толькі не ямо …» студэнтаў Дзмітрыя Болдака, Максіма Будзько, Максіма Арла і Аляксандра Іоды. Дадатак хлопцаў дазваляе ацэньваць «шкоднасць» прадукта, які купляецца, зыходзячы з яго складу.

— Для таго, каб даведацца, наколькі карысны ці не карысны набываны прадукт, карыстальніку неабходна сфатаграфаваць упакоўку са складам, пасля чаго дадатак прачытае склад і выведзе інфармацыю пра дабаўкі, якія ў ім змяшчаюцца. Таксама выставіць ацэнку небяспекі і наглядна пакажа, на які з органаў прадукт дрэнна ўплывае, — распавёў капітан каманды Дзмітрый Болдак.

За сваю распрацоўку каманда атрымала галоўны прыз — гульнявую прыстаўку Nintendo Switch.

Другое месца размеркавалася паміж двума камандамі, якія ў падарунак атрымалі акуляры дапоўненай рэальнасці Fibrum Pro.

Хлопцы з «ATuring» — Ілля Валенцюкевіч, Аляксей Васільеў, Міхаіл Гішкелюк і Грынко Аляксей — распрацавалі праект «Who To Be?»

— Наша каманда вылучалася з ліку фіналістаў. У сваёй працы мы прытрымліваліся прынцыпу «Just for fun» — усё дзеля жарту, забавы. Мы ўбачылі, як жыва аўдыторыя рэагуе на наш прадукт, знайшлася велізарная колькасць жадаючых пратэставаць дадатак на сабе, які дазваляе «вызначыць» будучую прафесію па фатаграфіі чалавека, — падзяліўся капітан Ілля Валенцюкевіч.

[irp posts="18 395″ name="Інавацыйны але ці патрэбны? Студэнты з ГрДУ ствараюць для музеяў гіды з дапоўненай рэальнасцю"]

Яшчэ адзін дадатак «Extra Food» прадставіла каманда «IWTFO» у складзе Аляксея Шэўчыка і Іллі Новака. Дадатак дапамагае вызначыць каларыйнасць ежы па фотаздымках.


Если вы собираетесь посетить страны Шенгена, то вам необходима виза. Узнать о том, как можно быстрее оформить визу можно здесьwww.mfcvisa.ru. Получите мультивизу на максимальный срок.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024