Як змяняецца надвор’е і кліматычныя нормы ў Гродне. Бонус — снежныя рэтра-фатаграфіі

Сіноптыкі падлічылі, што цёплыя зімы ў Гродне ідуць 6 гадоў запар. На старых фотаздымках можна пабачыць, якімі снежнымі яны былі ў мінулым стагоддзі, піша «Гродзенскі Зялёны партал».

У дамах жыхары першых паверхаў залівалі шлангамі каткі ў дварах. Лядовыя вайны, хакейныя бітвы, катанне на каньках у парку … Цяпер добра, калі атрымаецца стаць на лыжы некалькі разоў за халодны сезон.

У 2018-м усё яшчэ застаюцца асфальтам 200 лядовых пляцовак у Гродна, растала снежная падушка для горкі ў Каробчыцах. Першага студзеня і зусім быў пастаўлены тэмпературны рэкорд за апошнія 11 гадоў: паветра прагрэлася да +6,7.

— За апошні 30 гадоў усяго 3 разы была халодная зіма, усе астатнія гады сярэдняя тэмпература сезона была вышэй за норму на 1−4 градусы. Сярэднегадавая тэмпература ў вобласці за апошнія 20 гадоў павысілася прыкладна ад 1 да 2 градусаў, — распавяла Гродзенскаму Зялёнаму парталу інжынер-сіноптык філіяла «Гроднааблгідрамет» Алена Звалімбоўская.

Самае цёплае месца ў вобласці - Ваўкавыскі раён, самы халодны раён — Ашмянскі. Перапады дасягаюць 2 градусаў.

Здавалася б, невялікая розніца, але, да прыкладу, лета 2015 года года ў Беларусі лічыцца засушлівым, дажджоў было мала, а сярэдняя тэмпература паднялася ўсяго на 3 градусы вышэй за норму.

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра «Белгідрамед», асаблівасць цяперашняга пацяплення не толькі ў небывалай яго працягласці, але і ў больш высокай тэмпературы паветра, якая ў сярэднім па краіне за 28 гадоў (1989−2016 гг.) перавысіла кліматычную норму на 1,3ºС.

Павышэнне тэмпературнага рэжыму адзначана практычна ў кожным месяцы, але найбольш значна ў зімовыя і першыя вясновыя месяцы.

У сувязі з гэтым у ліпені мінулага года ў краіне змяніліся кліматычныя нормы, розніца склала прыкладна ад 0,3 да 1,7 градуса: узімку больш, летам менш. Нормы адлюстроўваюць кліматычныя ўмовы перыяду пацяплення.

Апошні ідэальны па надвор'і год у Гродзенскай вобласці быў адзначаны 30 гадоў таму. У 1988 годзе ў табліцы сярэднегадавой тэмпературы паветра стаіць 0. З тых часоў пайшлі гады цяплей за норму на 1−2 градусы, а 2015 — на 3 градусы.

Цяпер студзень у Гродна з сярэднямесячнай тэмпературай у -4 гэта норма, а было -5,7 градусаў.

Цікава ведаць. Параўнаем старыя і новыя кліматычныя нормы па сезонах для Гродна

Цёплыя зімы змяняюць клімат ўсяго года, становіцца менш сонечных дзён і больш туманаў.

У Гродне ў апошні раз максімальна халоднае 1 студзеня сіноптыкі зафіксавалі ў 1970 годзе — мінус 28,9 градусаў. Максімальна цёпла +6.5 — у 2007 годзе, а 10 студзеня 2007 года паветра прагрэлася да +11.8 градусаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024