Спадчына

На замкавай гары ў Гродне новая палябойная машына: яе палі дойдуць да пластоў 14 стагоддзя

Новая палябойная машына прыехала да Старога замку ў канцы 2017 года. Яна будзе забіваць палі на такую глыбіню, што яны дойдуць да пластоў драўлянай забудовы 11−14 стагоддзяў. Акадэмія навук ухваліла такі ход рэканструкцыі ў цэнтры замкавага комплексу. Толькі пасля забівання паляў да працы прыступяць археолагі.

Каля 40 паляў на замкавай гары будуць забіваць у месцы, дзе паводле праекту Бачкова павінна з’явіцца камяніца, якой на думку некаторых гісторыкаў не існавала наогул. Новыя палі будуць большыя дыяметрам за папярэднія, якія ўжо заганялі ўглыб замкавай гары. Такім чынам будаўнічая тэхніка дойдзе да драўлянай забудовы прыкладна 11−14 стагоддзяў.

Страцім культурны пласт, але будзе бяспечней

«Будаўнікі збіраюцца свідраваць у тым месцы, дзе была вежа і камяніца, бо там трэба стварыць лепшае ўмацаванне падмурка. Там складаная геалогія. Ды і сцены трэба ўмацоўваць, каб не абсыпаліся, — распавядае археолаг Аляксандр Мядзведзеў, загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Акадэміі навук. — Палі гэта і будаўнічая неабходнасць, і тэхніка бяспекі для археолагаў. Вядома, мы страцім культурны пласт, але так мы зможам засцерагчы сябе і замацавацца, а таксама капаць далей. Хацелася б усё капаць, але шмат залежыць не ад археолагаў. За будаўнічай тэхнікай будуць назіраць калегі, якія будуць тым самым адсочваць, дзе які культурны пласт».

Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні гэтага года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

У снежні 2017 Міністэрства культуры анансавала пэўныя змены ў праекце Бачкова. Змены, магчыма, выкліканыя моцнай крытыкай з боку гісторыкаў, перадусім мінскага гісторыка Мікалая Волкава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024