Дзе паставяць 5 пунктаў пропуску і як абмяжуюць рух транспарта ў навагоднюю ноч

Масавыя навагоднія мерапрыемствы пройдуць 1 студзеня з 01.00 да 04.00 гадзін на плошчы Леніна. У 02.00 у парку Жылібера адбудзецца святочны салют.

Каб забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян, на плошчы Леніна з дапамогай турнікетаў створаць тэрыторыі бяспекі з 5 пунктамі пропускаў з асабістым даглядам. Каб спрасціць і зменшыць яго час УУС Гродзенскага аблвыканкама рэкамендуе браць з сабой мінімальную колькасць рэчаў.

Таксама ўдзельнічаць у мерапрыемстве забараняюць ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў. Не будуць дапускацца да ўдзелу грамадзяне з хатнімі жывёламі і на роварах.

Падчас мерапрыемстаў міліцыя мае права агароджваць тэрыторыі інжынернымі і тэхнічнымі сродкамі, рабіць аўдыё — і відэазапіс удзельнікаў. Калі грамадзянiн адмаўляецца ад асабістага дагляду альбо ад дагляду асабістых рэчаў, яго не прапусцяць не мерапрыемства.

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы Гродна будзе абмежаваны рух транспарту:

— з 22.30 рух асабістага аўтатранспарту;

— з 00.30 да 04.30 усяго аўтатранспарту па вуліцах:

— Савецкая;

— Ажэшкі (на ўчастку ад Савецкай да Леніна);

— Сацыялістычная (ад Карбышава да Ажэшкі);

— Дзяржынскага (на ўчастку ад Сацыялістычнай да 1 мая).

— пл. Тызенгаўза;

— Горкага (ад пл. Тызенгаўза да Міцкевіча).

З 15.00 да 04.30 на гэтых вуліцах і на дваровай тэрыторыі за дамамі № 8−14 па вул. Ажэшка і домам 5 па вул. Дзяржынскага (Гроднаграмадзянпраект) будзе забаронена паркоўка транспарту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024