Здароўе і спорт

У «Нёмана» зноў буліты і зноў параза. Гэтым разам ад «Шахцёра»

Гродзенскі «Нёман» апошні матч 2017 году праводзіў 28 снежня ў Салігорску, дзе сустракаўся з мясцовым «Шахцёрам». Гульню каманда Сяргея Пушкова прайграла. Ужо традыцыйна — у серыі булітаў.

На працягу амаль усёй гульні «Нёман» вёў у лiку, але за 56 секунд да канца асноўнага часу каманда Пушкова дала суперніку зраўняць і перавесці гульню ў авертайм. У дадатковы час супернікі выявіць мацнейшага не змаглі, а ў серыі булітаў, не здолеўшы трапіць у вароты «Шахцёра», гродзенская каманда ў чарговы раз прайграла.

«Шахцёр» — «Нёман» 3:2 (бул.) (0:0, 0:1, 2:1, 0:0, 1:0)

Галы:
20.36 0:1 — Кіслы (Баярчук, Дзярлюк, — бол.)
48.23 1:1 — Бакун
48.45 1:2 — Лісічкін (Дзярлюк, Жыдкіх)
59.04 2:2 — Бакун (Белухiн, Андрушчанка)
65.00 3:2 — Камбовіч (вырашальны кідок)

Пасля 14-матчавай пераможнай серыі ў чэмпіянаце, якую спыніў «Шахцёр» 23 снежня, каманда Сяргея Пушкова прайграе ўжо тры матчы запар, а калі лічыць з фіналам Кубка, то чатыры.

У 2018 год «Нёман» уваходзіць на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы і мае 63 ачкі. На другім месцы «Шахцёр» — 68, а на першым «Юнацтва» — 71. Найбліжэйшы пераследнік гродзенцаў «Гомель» — 60 ачкоў.

Першы матч у новым годзе гродзенцы правядуць 11 студзеня ў Маладзечне, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Дынама».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024