Ствараць беларускія групы і класы ў сваіх мікрараёнах заклікае бацькоў «Таварыства беларускай мовы» у Гродне. Чым больш будзе заяў у беларускія групы ў садках і класы ў школах, тым больш будзе магчымасцяў для іх адкрыцця ў мікрараёнахах, а праз пэўны час новага садка і новай школы (ліцэя, гімназіі).
Цяпер у горадзе па-беларуску вучацца больш за 60 школьнікаў, а ў садках у беларускамоўных групках выхоўваюцца больш за 50 дзяцей.
Найбольш запатрабаванымі школамі сярод бацькоў, якія хочаць вучыць дзіця па-беларуску, з’яўляюцца школы № 32 (вул. Ліможа, 11) і № 34 (вул. Індурская шаша, 14).
У гімназіях № 7 і № 10, дзе асобнага беларускага класа няма, па-беларуску навучаецца некалькі дзяцей.
У дзіцячых садках па-беларуску могуць выхоўвацца ў № 45 (вул.Сухамбаева) і № 65 (вул.Рэпіна, 7).
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…