Мінімальныя заробкі і перапрацоўкі: пракуратура расказала аб выніках праверкі ў аўтобусным парку

Пазапланавая праверка была арганізавана для вывучэння сітуацыі, якая ўзнікла ў калектыве прадпрыемства пасля таго, як адзін з кіроўцаў, выконваючы рэйс па горадзе, спыніў аўтобус і на вачах у пасажыраў скокнуў у Нёман з 30-метровага моста. Ад работнікаў аўтапарка сталі паступаць скаргі на няправільную арганізацыю працы на прадпрыемстве, нізкую заработную плату, парушэнні рэжыму працы і адпачынку.

— У ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна» выконваецца мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы (16 работнікам робiцца даплата да ўзроўню мінімальнай заработнай платы). Заработная плата выплачваецца рэгулярна ва устаноўленыя калектыўным дагаворам тэрміны. Сярэднямесячная заработная плата аднаго работніка за студзень — кастрычнік склала 815,7 рублі, — адзначыла старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Таццяна Вербель, піша «Гродзенская праўда».

[irp posts="38 703″ name="У Гродне кіроўца спыніў аўтобус на мосце і скочыў у Нёман"]

У той жа час правяраючыя знайшлі пацверджанне фактаў парушэнняў заканадаўства.

— У прыватнасці, не выконваюцца патрабаванні арт. 112 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб працягласці рабочага часу не больш за 40 гадзін у тыдзень, — распавяла Таццяна Вербель. — Кіроўцы гарадской калоны, да прыкладу, згодна з распрацаваным графікам, праводзяць на лініях больш за 47 гадзін у тыдзень. Прычым у гэту колькасць гадзін не ўключаецца час для правядзення падрыхтоўча-заключных работ перад выездам на лінію і пасля вяртання з лініі на прадпрыемства, а таксама час, неабходны для праходжання перадрэйсавага медыцынскага агляду.

Паміж зменамі вадзіцелі не заўсёды адпачываюць, як мае быць, працуюць звышурочна, а часам без аформленага загаду наймальніка. За 10 месяцаў бягучага года 384 кіроўцы гарадской і загараднай ліній звышурочна і ў выхадныя дні адпрацавалі 151 088,1 гадзіны, што склала ў сярэднім на аднаго кіроўцу 393,5 гадзіны ў год, пры норме не больш за 180 гадзін.

Некаторым работнікам аўтобуснага парка не даваліся дадатковыя адпачынкі за працу са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, многія не былі забяспечаны ў неабходным аб’ёме сродкамі індывідуальнай абароны. Выяўлены і іншыя парушэнні заканадаўства ў сферы працоўных і звязаных з ім адносін.

З пачатку года да часу праверкі з прадпрыемства звольніліся 40 кіроўцаў, цякучасць кадраў сярод кіроўцаў склала 20,2 працэнты.

— Праведзеная пракуратурай Гродна праверка стане для нас стымулам да дзеяння: яна дапамагла звярнуць увагу на недасканаласці ў арганізацыі працоўнага працэсу, усвядоміць свае памылкі і недапрацоўкі, — адзначыў першы намеснік дырэктара ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна» Зміцер Буткевіч.

[irp posts="40 824″ name="Кіроўца, які скокнуў з моста, у рэанімацыі, у аўтапарку — праверкі. Што знайшлі?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024