Беларусы па дарозе з Польшчы ў Літву заблукалі ў пушчы

23-гадовы беларус, падарожнічаючы са сваёй 43-гадовай маці па Польшчы ў Літву, заблукаў на машыне ў Аўгустоўскай пушчы.

Жадаючы дабрацца да месца прызначэння як мага хутчэй, яны выкарыстоўвалі аўтамабільную навігацыю, якая павяла па лясных дарогах. Заблукаўшы, паспрабавалі развярнуцца, але на вузкай і пакрытай тоўстым пластом снега дарозе іх машына засела.

Жанчына патэлефанавала ў паліцыю. Праз некалькі гадзін польскія афіцэры-памежнікі знайшлі спалоханых заблукалых за некалькі кіламетраў ад названага імі месца знаходжання. Памежнікі дапамаглі выцягнуць машыну са снегу, і выратаваныя беларусы працягнулі сваё падарожжа, паведамілі ў прэс-службе Польскай памежнай службы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024