Спецыяльнасць за паўмесяца: якія прафесіі можна асвоіць на курсах ад службы занятасці

Усяго па накіраванні службы занятасці гродзенцы могуць навучацца больш чым па 40 спецыяльнасцях, у асноўным, працоўнага профілю. Можна атрымаць прафесіі інспектара аддзела кадраў, працоўнага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, кладаўшчыка, піша «Гродзенская праўда».

— У цяперашні час прапануецца навучанне яшчэ па адной новай спецыяльнасці - пакаёўка. У сувязі з бязвізавым рэжымам і пашырэннем гасцінічнага бізнесу, гэтая спецыяльнасць у Гродне будзе запатрабаваная, — распавяла загадчыца сектарам прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама Святлана Юркова.

За 11 месяцаў гэтага года на курсы накіравана 514 чалавек. Навучанне пачынаецца пасля камплектавання груп. Заняткі праходзяць на базе 10 устаноў адукацыі горада. Навучанне бясплатнае, выплачваецца стыпендыя, час залiчваецца ў працоўны стаж.

Сярэдняя працягласць навучання складае 3,5 месяца. Самы кароткі тэрмін навучання — да месяца. Столькі часу спатрэбіцца, каб авалодаць навыкамі сартавальніка другаснай сыравіны. За месяц-паўтара можна асвоіць прафесію ліфцёра, кладаўшчыка, вальшчыка лесу, бетоншчыка, цесляра, стропальшчыка. А вось прамудрасцямі прафесій кухар, кандытар, афіцыянт, цырульнік можна авалодаць за 7 месяцаў. Вадзіцеляў тралейбуса рыхтуюць паўгода. Каб асвоіць запатрабаваную ў асенне-зімовы сезон прафесію машыніста-качагара, адводзіцца 2,5 месяца.

Заняткі праводзяцца штодня, акрамя выходных, з 8 раніцы да 15.00. Пасля заканчэння курсаў выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі і разраду. Калі ў перыяд навучання беспрацоўны знаходзіць працу, яму дазваляецца перапыніць навучанне без пакрыцця дзяржаве выдаткаў на навучанне.

Улічваючы тое, што беспрацоўе сёння мае мужчынскі твар, у ліку накіраваных на курсы большасць складаюць мужчыны. Многія з іх набываюць прафесіі, запатрабаваныя ў сферы паслуг, будаўніцтва, вытворчасці. Жанчыны аддаюць перавагу прафесіі бухгалтара, аператара ЭВМ, кухара, кандытара, прадаўца, кантралёра-касіра, кладаўшчыка і інспектара па кадрах.

У гэтым годзе на прафесійнае навучанне па накірунку гарадской службы занятасці ўпершыню накіравана восем мам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Такую магчымасць своеасаблівага апераджальнага навучання жанчыны з малалетнімі дзецьмі атрымалі з кастрычніка мінулага года. Раней такія мамы прызнаваліся занятымі і не маглі быць зарэгістраваны беспрацоўнымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024