Платформа Talaka павялічыла прызавы фонд да 10 000 рублёў у конкурсе праектаў

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс беларускіх праектаў у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты: больш за 150 праектаў ужо пададзена, а прызавы фонд павялічыўся ў 2,5 разы: з 4 000 да 10 000 тысяч рублёў.

Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.

Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.

Гран-пры сфарміраваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей — жыццёвая пазіцыя. Яна з’яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць!

Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём да 23.59 20 снежня 2017 года. Засталося 3 дні, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.

#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, гэтак жа, як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт». Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024