Горад

У цэнтры Гродна на месцы «Чабурэчнай» адкрылася кафэ «Хотей». Для першых кліентаў - зніжкі

У цэнтры Гродна з 15 снежня пачало працаваць кафэ «Хотей». Яно адкрылася на Ажэшкі, 1, на месцы культавай «Чабурэчнай». У новым месцы прапануюць cушы і піцы.

У меню: 13 відаў піцы, больш за 50 відаў сушы, ролаў і гунканаў, салаты, супы міса з морапрадуктамі, дэсерты, марозіва, кактэйлі і напоі. Асартымент страў плануюць пашыраць, цэны абяцаюць трымаць даступнымі. Кухары прыехалі сюды з Расіі.

Піца тут рыхтуецца па амерыканскай, а не па італьянскай тэхналогіі - гэта значыць на тоўстым пышным цесце, з вялікай колькасцю інгрэдыентаў. Дыяметр каржа самай вялікай піцы ў кафэ «Хотей» — 40 см, а яе вага — больш за 1 кг.

Інтэр'ер кафэ «Хотей» выкананы ў індустрыяльным стылі з элементамі рэтра. Адсюль і мэбля з металічнага каркасу, трубы, плітка з імітацыяй іржы. Белы колер цаглянага мура — адна з тэкстур індустрыяльнага стылю — і яркае асвятленне даюць адчуванне лёгкасці і свабоды. Дрэва стварае ўтульнасць, камфорт, уносіць элемент раскошы, кажуць ва ўстанове.

У кафэ абсталявана таксама гульнявая зона для дзяцей, у будучыні магчыма правядзенне дзіцячых святаў.

Кафэ першы час будзе працаваць без абеду і выхадных з 11 да 23 гадзін. З нагоды адкрыцця наведвальнікаў чакаюць зніжкі: 15 снежня — зніжка 30% ад сумы заказу, 16 снежня — 20%, 17 снежня — 15%. Пазней пачне працаваць служба дастаўкі і сайт для замовы.

Закрытая вечарына з нагоды адкрыцця новага кафэ прайшла 14 снежня.








Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024