Бегаць правільна, доўга і з асалодай навучаць гродзенцаў на адкрытай трэніроўцы

Натхніцца і зрабіць сваю зіму спартыўнай заклікае Акадэмія бегу YOUCAN. 16 снежня яны запрашаюць ахвотных на бегавую трэніроўку ў манежы ЦСК «Нёман». Арганізатары абяцаюць расказаць, што важна для бягуна-пачаткоўца: як пачаць бегаць правільна, лёгка і атрымліваць задавальненне ад прабежак.

Трэніроўку правядзе Сяргей Давыдзька, трэнер Акадэміі бегу YOUCAN, трэнер вышэйшай катэгорыі, удзельнік міжнародных паўмарафонаў, марафонаў і звышмарафонаў. За 20 гадоў трэнерскай дзейнасці Андрэй падрыхтаваў мноства пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў Беларусі, удзельнікаў чэмпіянатаў свету і Еўропы.

На трэніроўцы ты:

— даведаешся, як атрымліваць задавальненне ад працяглага бегу

— даведаешся, якая яна — правільная тэхніка бегу

— зможаш рассмакаваць гэтую тэхніку на сабе

— даведаешся, навошта сачыць за пульсам

— даведаешся, як правільна дыхаць пры бегу

— зразумееш, як правільна ставіць ступню падчас бегу

— даведаешся, як не кінуць трэніроўкі праз тыдзень

— атрымаеш рэкамендацыі па бегу зімой

— пазнаёмішся з трэнерам і камандай

— зробіш стромкія фатаграфіі для свайго Instagram

Трэніроўка пройдзе 16 снежня ў 11:00 у манежы: вул. Камунальная, 3 (ЦСК «Нёман»). Уваход праз службовы ўваход з паркоўкі з боку вул. Каліноўскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024