Мяжу Гродзенскай вобласці зменяць з дапамогай новых тэхналогій

У 2017 годзе прадпрыемствамі «Белдзіпразем» падрыхтаваны матэрыялы па нармалізацыі і ўстанаўленні межаў адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Новая тэхналогія правядзення работ па ўстанаўленні межаў прадугледжвае прымяненне сучасных магчымасцяў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і лічбавання зямельнага пакрыцця.

Фота: gki.gov.by
Тэхналогія была адпрацавана пры рэалізацыі «пілотнага праекта» ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

Дакладна вызначыць межы адміністрацыйных раёнаў і абласцей і ўдакладніць іх плошчы неабходна таму, што папярэдняе іх ўстанаўленне было выканана больш за 60 гадоў таму графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу маштабаў 1:50 000 і 1: 100 000, які мелі на той час.

Прапанаваныя змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Брэсцкай і Гродзенскай абласцей праходзяць працэдуру грамадскага абмеркавання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024