Горад

На Замкавы мост 17 стагоддзя пакладуць 100 тон бетону

Мост паміж Старым і Новым замкамі ўзмацняюць, каб у будучыні па ім магла праехаць гружаная будаўнічая тэхніка. Робіцца гэта для таго, каб ціск на мосце ішоў строга на апоры — калоны. Узмацненне часовае — на час рэканструкцыі.

Сёння ніхто з будаўнікаў не дае гарантыю, што стары мост вытрымае гружаную тэхніку. Таму было прынята рашэнне ўзмацніць канструкцыю. Усяго плануецца ўкласці на мост больш за 100 тон бетону — плiты i раствор.

Спецыяльна для наведвальнікаў музею, які працягвае працаваць у замку, быў збудаваны часовы пешаходны мост.

Сам замкавы мост быў пабудаваны ў 17 стагоддзі і дайшоў ён да нашых дзён з невялікімі перабудовамі.

Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні 2017 года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024