Здароўе і спорт

У захапляльным матчы ў Гродне «Нёман» абыграў «Дынама-Маладзечна»

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які прайшоў у Гродне 9 снежня «Нёман» апынуўся мацней за «Дынама-Маладзечна» з лікам 3:2. Такім чынам да перарыву ў чэмпіянаце гродзенцы падышлі з добрым настроем і маюць у сваім актыве 13 перамог запар.

У матчы з «Дынама» у складзе гродзенцаў шайбы закінулі Міхаіл Стэфановіч, Канстанцін Багданоўскі і Аляксандр Жыдкіх. У гасцей вызначыліся Ягор Воранаў і Андрэй Бялевіч.

«Неман» — «Дынама-Маладзечна» 3:2 (1:0, 1:1, 1:1)

Галы:
10.11 1:0 — Стэфановіч (Багданоўскі, Лісічкін)
30.47 2:0 — Багданоўскі (Хараманда, Дзерлюк)
32.42 2:1 — Воранаў (Кунцэвіч)
48.44 2:2 — Бялевіч (Усцiненка, Амбражэйчык)
52.23 3:2 — Жыдкіх (Пасют, Баярчук)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Выдатны матч атрымаўся. Каманды паказалі хуткі хакей, сапраўды дынамічны, з вялікай колькасцю момантаў. Думаю, што ў першым перыядзе мы мелі перавагу, але потым госці дадалі і сталі шмат атакаваць. Мы больш, чым палову другога перыяду гулялі ў сябе ў зоне. Добра, што выстаялі, не прапусцілі галы, калі мелі яны перавагу, але, а ў трэцім перыядзе мы зайгралі больш актыўна. Перавялі гульню ў зону суперніка. Сталі ствараць добрыя моманты, сталі перагульваць іх у атацы — удала вярнуліся ў гульню пасля таго, як лік стаў 2: 2. Задаволены хлопцамі, што дасягнулі перамогі ў сённяшнім матчы.

У турнірнай табліцы «Нёман» працягвае трымаць трэці радок і мае ў актыве 58 ачкоў. «Юнацтва» і «Шахцёр», якія ідуць вышэй маюць па 63.

Чэмпіянат Беларусі адновіцца пасля міжнароднай паўзы 18 снежня. У гэты дзень «Нёман» у Гродне будзе прымаць «Гомель». А праз 2 дні гэтыя ж каманды на гродзенскай пляцоўцы сустрэнуцца ў другiм фінальным матчы Кубка Салея.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024