Навіны

«Звычайна перанакіроўвалі да намеснікаў»: актывіст дамогся сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Салянік дамогся сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Гэта надзвычай рэдкая падзея для Гродна, піша Радыё Рацыя".

За чатыры гады працы гродзенскага чыноўніка спробы грамадскіх актывістаў запісацца да яго на прыём не мелі поспеху. Іх звароты перанакіроўвалі да намеснікаў.

«Па-першае, мяне таксама хацелі накіраваць да намеснікаў. Я адказаў, што буду размаўляць толькі з першай асобай. Магчыма, мяне ведаюць па выступленнях на плошчы, калі я не хаваўся падчас Марша супраць дэкрэта № 3. Я тады назваў сваё прозвішча, імя, нумар тэлефона, дзе прапісаны. Я не баюся гэтай улады, таму што нічога супрацьпраўнага не раблю і не патрабую», — расказвае Мікалай Салянік.

Сярод тэмаў, якія падняў перад Уладзімірам Краўцовым Мікалай Салянік, былі небяспека атамнай станцыі ў Астраўцы, тэма «малога памежнага руху», які не працуе, якасць абслугоўвання мясцовай аўтаінспекцыі, грамадскага транспарту ў мікрараёне Альшанка, а таксама сацыяльная справядлівасць.

Паводле слоў Мікалая Саляніка, не на ўсе пытанні ён атрымаў адказ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024