У Гродзенскай вобласці рэзка павялічылася колькасць віртуальных злачынстваў

У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці рэзка павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у сацыяльных сетках. Толькі за 11 месяцаў 2017 года было ўзбуджана больш за 80 падобных спраў, расказвае «Гродна Плюс».

Ашуканцы ўзломваюць электронную скрыню і мяняюць паролі ў сацыяльных сетках. Далей ўступаюць у перапіску з сябрамі, нібыта ад імя карыстальніка. Сэнс размовы зводзіцца да просьбы пералічыць грошы пад самымі добрапрыстойнымі падставамі. Схема, па якой дзейнічаюць злачынцы, даволі простая і адпрацавана гадамі. Менавіта таму спрацоўвае амаль у ста працэнтах выпадкаў.

«Калі ён дае, як ён думае сябру рэквізіты банкаўскай карткі, гэта інфармацыя, якая намаляваная на пярэднім і адваротным баку: нумар, тэрмін дзеяння, імя. Пасля гэтага з карт рахунка знікаюць усе грошы», — расказвае Сяргей Чарняк, начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У асноўным сумы, выкрадзеныя ў гродзенцаў такім чынам, вар'іруюцца ад 50 да тысячы рублёў. Усё залежыць ад плацежаздольнасці пацярпелых і, вядома, ад апетытаў махляроў. А вось раскрываць такія злачынствы даволі складана. Калі яшчэ пару гадоў таму штогод гродзенскія праваахоўнікі затрымлівалі прыкладна 4 такія злачынныя групы, то зараз яны фактычна няўлоўныя. Бо ў 90% выпадкаў віртуальныя крадзяжы здзяйсняюцца з тэрыторыі іншых дзяржаў.

«Цяпер абазначылася такая тэндэнцыя, сталі здзяйсняць злачынствы з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Па вялікім рахунку яны здзяйсняюць там, дзе жывуць. Як паказвае практыка, яны альбо раскрываюцца праз некаторы час альбо наогул не раскрываюцца» — кажа Сяргей Чарняк.

Прагнозы на перспектыву праваахоўнікі даюць таксама вельмі несуцяшальныя. Колькасць віртуальных злачынстваў будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі. А паралельна развіццю высокіх тэхналогій, шанцы знайсці ашуканцаў будуць змяншацца. Менавіта таму, галаўнае — не стаць ахвярай. Паролі для электроннай скрыні выбіраць складаныя, а калі падчас перапіскі з сябрамі, з’яўляецца грашовае пытанне — прапанаваць абмеркаваць яго падчас тэлефоннай размовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024