За перыяд бязвізу Гродна і ваколіцы наведалі 50 тысяч турыстаў: Друскенікі за год — у 5 раз болей

За час дзеяння бязвізу Гродна і Аўгустоўскі канал наведалі каля 50 тысяч турыстаў, піша БЕЛТА.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, за час дзеяння ўказу № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» Гродзенскі раён наведалі 48 020 турыстаў з 66 краін. Найбольш частымі гасцямі Гродна і ваколіц з’яўляюцца жыхары Літвы і Латвіі.

Дзякуючы ўказу стварылі 418 працоўных месцаў, з якіх каля 50 — у сферы культуры, працягнуў Аляксандр Вярсоцкі. Замежныя турысты пры гэтым набылі тавараў і паслуг на суму не менш як $ 10 млн.

Зараз ідзе праца над стварэннем музеяў пісанкі і ручніка. Прычым адкрыццём новых музейных аб’ектаў займаецца не толькі дзяржава, але і прыватны бізнэс, дадаў ён.

Аляксандр Вярсоцкі таксама распавёў, што вядзецца праца па стварэнні дадатковых інфармацыйных прадуктаў для турыстаў. У прыватнасці, створаны каляндар знакавых падзей 2016 года, падрыхтаваны аналагічны каляндар па выніках бягучага года, прычым на польскай і англійскай мовах.

Між тым, суседнія літоўскія Друскенікі, якія гадамі выбудоўвалі паспяховы і цікавы турыстычны імідж, цягам 2016 году наведалі 247 тысяч турыстаў. Хоць якія 15 гадоў гэты невялікі гарадок з закінутымі санаторыямі выглядаў досыць маркотна.

[irp posts="42 949″ name="У Гродне прапануюць працягнуць бязвіз да 10 дзён і пашырыць яго дзеянне на ўвесь Гродзенскі раён"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024