У Гродне выпусцілі настолку, па якой дзецям зручна вучыць беларускую мову

Гульня «Мова. Буслік» разлічаная на дзяцей ад трох да сямі год. Яе можна будзе набыць па ўсёй Беларусі ад сярэдзіны снежня.

Праз гульню «Мова. Буслік» дзеці могуць авалодаць лексікай па трох тэмах: «Жывёлы», «Горад», «Дом». Набор па кожнай тэме складаецца з 48 каляровых карцінак са словамі, кшталту, «алень», «зубр», «пошта», «прыпынак», «швэдар», «слоік». На асобных картках па адной літары распісаны алфавіт.

Як гуляць? У якім узросце?

— Мы прапануем заданні рознага ўзроўню складанасці для дзяцей рознага узросту. У тры гады маляты могуць проста запамінаць літары, як у гульні «Memory», альбо шукаць картку са словам на пэўную літару: напрыклад: «П» — «пошта», — тлумачыць адзін са стваральнікаў гульні Антось Янкоўскі.

У 5−6 год дзецям даеццца заданне адшукаць пэўную літару ў некалькіх картках на хуткасць. Можна падключыць балы: перамагае той, хто быў больш уважлівым і першым знайшоў больш патрэбных словаў.

Сямігодкам загадваюць слова. А яны спаборнічаюць, хто хутчэй адгадае яго па літарах, як у вядомай тэлеперадачы «Поле цудаў». Так, трэці ўзровень развівае эрудыцыю.

Не адна мова, а тры

— Гэтая гульня можа быць добрым варыянтам для дадатковага вывучэння мовы ў дзіцячых садках і школах, — мяркуюць яе аўтары.

Бонус гульні ў тым, што словы ў інструкцыі пададзеныя на трох мовах: беларускай, рускай, англійскай. У беларускай версіі прастаўленыя націскі, чаго не было ў «дарослай» падобнай гульні. Таксама з’явіліся хатнія заданні: скласці крыжаванку або намаляваць сям’ю звяроў з подпісамі.

Супрацоўніцтва з «Буслікам» — важны крок

Настолку выпусціла гродзенскае творчае згуртаванне «А4». Гэта сёмая гульня ў іх арсенале.

Упершыню наклад іх гульні складзе 10,5 тысяч асобнікаў: па 4,5 тысячы на кожны набор (жывёлы, горад, дом). Такую колькасць аўтары здолелі выпусціць дзякуючы супрацоўніцтву з гандлёвай сеткай дзіцячых тавараў «Буслік».

— Для нас гэта новы важны крок, што мы знайшлі партнёра. Калі працягнем супрацоўнічаць, то рэалізуем з імі шмат новых ідэяў, — кажа Антось.

Гульня будзе распаўсюджвацца ў іх крамах па ўсёй краіне, таксама ў крамах настольных гульняў, сувеніраў. Адзін набор будзе каштаваць каля 10 рублёў. Гульня з’явіцца ў продажы ў сярэдзіне снежня, але ўжо цяпер можна пакінуць перадзамову на сайце выдавецтва https://a4games.by/mova-buslik/.

У будучыні стваральнікі плануюць распрацаваць дадатковыя наборы гульні «Мова. Буслік» па іншых тэмах. Акрамя таго, яны хочуць разнастайніць заданні: зрабіць размалёўкі, пазлы.

[irp posts="29 268″ name="Ужо 1000! Антон Янкоўскі пра надзвычайную папулярнасць новых карт Лапіных"]

[irp posts="12 376″ name="Журналістка Hrodna.life прадставіла на выставе ў Мінску Бацькоў «Паўстанцаў"""]

Рэдакцыя разыграе тры экзэмпляры гульні «Мова. Буслік» сярод чытачоў. Адну гульню атрымае нехта з нашых падпісчыкаў, яшчэ па адной мы разыграем у Facebook і ВКонтакте.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024