Кастынг конкурса «Міс Беларусь-2018» пройдзе ў Гродне 4 лютага

Кастынгі нацыянальнага конкурса «Міс Беларусь-2018» пройдуць з 26 студзеня па 11 лютага, паведамляе БЕЛТА. Графік правядзення кастынгаў у рэгіёнах абвясціў тэлеканал АНТ, арганізатар конкурса. Яны адбудуцца 26 студзеня ў Гомелі, 27 студзеня ў Магілёве, 28 студзеня ў Віцебску, 3 лютага ў Брэсце, 4 лютага ў Гродне, 10 і 11 лютага ў Мінску.

У конкурсе «Міс Беларусь» могуць прымаць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы), якія ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей.

Узрост прэтэндэнтак на ўдзел — ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фінала. Удзельніцы не павінны мець на целе татуіровак і пірсінгу, рост не ніжэй за 174 см.

Фінал нацыянальнага конкурса прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў траўні 2018 года. Пераможца акрамя кароны і права прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах прыгажосці атрымае буйны грашовы прыз. Конкурс «Міс Беларусь-2018» праводзяць тэлеканал АНТ, Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024