200 коўзанак і 150 лыжных трас рыхтуюць ў вобласці да зімовага сезона адпачынку

У Гродзенскай вобласці з наступленнем халадоў зальюць 200 каткоў, паведамляе БЕЛТА.

Сезон зімовага адпачынку ў рэгіёне адкрыецца, як толькі дазволіць надвор’е. Заліць плануюць больш за 40 хакейных каробак, каля 200 коўзанак і пляцовак для масавага катання. З’явіцца ў Гродзенскай вобласці і звыш 150 лыжных трас з працягласцю круга ў 1 км і больш.

Таксама рыхтуецца да сезону і парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна, дзе будуць уладкаваны тры горналыжныя і адна цюбінгавая траса, абсталяваныя штучным асвятленнем. Яшчэ адна цюбінгавая траса будзе добраўпарадкавана ў Лідскім раёне. Таксама у Лідзе з’явіцца лядовая бегавая дарожка з працягласцю круга ў 380 м.

Да сезону ў 40 пунктах пракату падрыхтавана звыш 3 тысяч пар канькоў і каля 1 тысячы пар лыж.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024