Горад

Замест «Чабурэчнай» на Ажэшкі адкрыецца кафэ «Хотей» з сушы і піцай

Да канца года на месцы вядомай у Гродне «Чабурэчнай» павінна адкрыцца кафэ «Хотей». Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у памяшканнях ідзе капітальны рамонт. Уладальнік кафэ ўжо раней адзначаў, што гараджане не пазнаюць культавай у мінулым «Чабурэчнай».

Піца, але не італьянская

У меню кафэ «Хотей» будуць сушы, піцы, лапша, супы з морапрадуктамі, гарачыя і халодныя напоі ды дэсерты. Таксама ў кафэ будзе працаваць служба дастаўкі.

У кавярні будуць гатаваць піцу паводле амерыканскай, а не італьянскай тэхналогіі. Піцы будуць таўсцейшыя і большыя ў дыяметры, цеста мае быць больш пышным, у начынцы — больш кампанентаў і незвычайныя спалучэнні.

Інтэр'ер — лаканічны

У інтэр'еры кафэ «Хотей» акцэнт будзе зроблены на лаканічнасць, канцэптуальнасць і практычнасць. Столікі будуць размешчаны так, каб наведвальнікам было зручна і прасторна. Светлыя сцены і яркае асвятленне будуць даваць адчуванне лёгкасці ў духу скандынаўскага стылю.

Будзе ў новай установе і дзіцячая зона.



Чаму «Хотей»?

У японскай міфалогіі Хатэй — адзін з сямі багоў шчасця, бог зносін, весялосці і дабрабыту. Па павер'і, калі пацерці фігурку Хатэй па жываце 300 разоў, то ён выканае мары. У новым кафэ абяцаюць выконваць гастранамічныя жаданні гродзенцаў і гасцей горада.

Даведка

«Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі праіснавала шмат гадоў. Яна была адчынена яшчэ ў савецкі час. За шмат гадоў установа стала культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане. Былыя арендатары распавядалі Hrodna.life, што ўласнік памяшкання прыйшоў у адзін дзень і зачыніў установу, пры гэтым не працягнуў супрацоўніцтва.

Сёлета закрылася таксама «Чабурэчная» на Ціміразева.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024