Здароўе і спорт

«Я закахаўся ў Гродна і ў каманду з першай хвіліны». Дзмітрый Кавалёнак завяршыў кар’еру футбаліста

Пераможны матч «Нёмана» супраць «Шахцёра» стаў апошнім для легенды гродзенскага футбола 40-гадовага Дзмітрыя Кавалёнка. Пасля матчу каманда і заўзятары зладзілі футбалісту годнае развітанне.

«Што значыць канец гульнявой кар’еры, я яшчэ не ўсвядоміў. Мой розум адмаўляецца гэта рабіць, бо з шасці гадоў гуляў у футбол, — распавядае Дзмітрый. — Што будзе далей — пакажа час, але я застаюся працаваць у „Нёмане“ на пасадзе спартыўнага дырэктара. Я не зусім хацеў, каб мяне так праводзілі, бо ў клубе былі і іншыя добрыя футбалісты, з якімі так не развітваліся. Хочацца, каб гэтая традыцыя захавалася ў камандзе і ў будучыні ўсіх так праводзілі.

Я рады, што трапіў у гэты горад і абараняў колеры „Нёмана“, тут я здабыў жыццё, кар’еру, каханне, сям’ю і многае іншае. Я закахаўся ў Гродна і ў каманду з першай хвіліны, калі выйшаў гуляць за „Нёман“. Гродна гэта зусім іншы горад, які адрозніваецца ад усіх іншых у Беларусі, і я рады, што тут апынуўся. На працягу кар’еры ў мяне было шмат добрых момантаў, але думаю, што самым запамінальным будзе завяршэнне кар’еры футбаліста».

Даведка

Дзмітрый Кавалёнак дэбютаваў у складзе гродзенскага клуба больш за 16 гадоў таму, упершыню выйшаўшы на поле ў футболцы «Нёмана» 11 красавіка 2001 года. За гэты час гулец адыграў за жоўта-зялёных чатырнаццаць сезонаў, усталяваўшы два галоўныя камандныя рэкорды ў найноўшай гісторыі клуба: адыграў у чэмпіянаце Беларусі больш за ўсіх матчаў - 292, а таксама забіў у чэмпіянаце больш за ўсіх галоў - 68.

Нападаючы чатыры разы станавіўся лепшым бамбардзірам сезону (2002, 2003, 2008, 2010). Калі лічыць, што пераможны гол гульца прыносіць камандзе 2 ачкі, а апошні гол каманды ў матчы, які дазволіў звесці матч унічыю — прыносіць 1 ачко, то з 68 забітых нападаючым мячоў, вырашальнымі ў матчах сталі 33. Дакладныя ўдары Кавалёнка паклалі ў скарбонку клуба 53 ачкі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024