Горад

На палац Чацвярцінскіх у цэнтры Гродна чарговы раз не было пакупнікоў

Аўкцыён па продажы палацавага комплексу 18 стагоддзя ў парку Жылібера не адбыўся, бо не было пададзена ніводнай заяўкі. Пра гэта Hrodna.life распавялі ў фондзе «Гроднааблмаёмасць».

Шостыя па ліку таргі па продажы старога будынка павінны былі прайсці ў панядзелак 20 лістапада, але з-за адсутнасці пакупнікоў чарговы раз праваліліся. З малатка палац Чацвярцінскіх, многім больш вядомы як ваенная камендатура, павінен быў сысці не менш чым за 1,2 млн долараў.

Напярэдадні аўкцыёну хадзілі чуткі, што палацавым комплексам зацікавіліся кітайскія інвестары, якія нібыта планавалі з яго зрабіць сучасную гасцініцу. Але і ад азіяцкіх пакупнікоў не паступіла заявак.

Адрэстаўраваць за чатыры гады

Па ўмовах таргоў новы ўласнік палаца можа рэканструяваць яго пад аб’ект адміністрацыйнага або культурна-асветніцкага прызначэння. Ён павінен падпісаць ахоўнае абавязацельства і на працягу наступных чатырох гадоў правесці капітальны рамонт палаца і ўвесці яго ў эксплуатацыю. Акрамя самога палаца з усімі прылеглымі будынкамі агульнай плошчай 2,5 тыс.кв.м пераможца таргоў таксама атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 89 сотак на 50 гадоў.

З гісторыі будынка

Палац будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны XIX стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней — інтэрнату Другога армейскага корпуса і ўпраўленню павятовага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны шэраг памяшканняў выкарыстоўваўся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 г. нарадзіўся вядомы польскі археолаг і нумізмат, заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены ваеннаму суду і камэндатуры Гродна, дзе яны і размяшчаліся да 2014 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024