Горад

Рэканструкцыя Старого замка: мінскія спецыялісты ўмацоўваюць замкавую гару па фінскай тэхналогіі

Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. З пачатку лістапада на аб’екце працуюць спецыялісты мінскай арганізацыі «Геополимер», якія займаюцца ўмацаваннем грунту замкавай гары. Таксама ідзе будаўніцтва часовага моста. А ва ўнутраным двары замка штодня працуюць археолагі.

Раскопкі на тэрыторыі замкавага комплексу вядуцца ў любое надвор’е. Амаль кожны дзень гродзенскія археолагі нешта знаходзяць. Пакуль што самыя гучныя знаходкі - шахматная фігурка і залаты пярсцёнак.

[irp posts="37 903″ name="На раскопках на Старым Замку знайшлі залаты пярсцёнак"]

Ужо два тыдні спецыялісты арганізацыі «Геополимер» ўмацоўваюць гару па фінскай тэхналогіі.

«Мы ўшчыльняем грунт, які паслужыць падмуркам для замка. Заганяем у грунт спецыяльныя трубкі ад 3 да 9 метраў. Яны дапамагаюць даставіць на глыбіню адмысловы раствор — геапалімерныя смолы, якія хутка расшыраюцца. Наш раствор на глыбіні пашыраецца, ідзе па слабых месцах грунту і ўшчыльняе яго», — распавёў аператар помпавай устаноўкі Віктар Навіцкі.

Усяго ў грунт плануцца загнаць каля 680 трубак, а па іх каля 7 тон раствора.

Таксама на тэрыторыі замкавага комплексу зараз поўным ходам ідзе будаўніцтва часовага моста, на якім неўзабаве з’явіцца драўляны насціл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024