Горад

«Хацелі зрабіць будынак прывабным». Аднавіліся працы на будаўніцтве новай гасцініцы Станіслава Сямашкі

Пасля вымушанага перапынку працягнулася рэканструкцыя камяніцы па вуліцы Калючынскай, 23, уладальнікам якой з’яўляецца бізнесмен Станіслаў Сямашка. На аб’екце з’явіўся новы пашпарт, згодна з якім закончыць працы плануецца ў лютым 2018 года.

Рэканструкцыю старога будынка ў цэнтры Гродна прыпынялі ў кастрычніку, калі заказчык падаў у гарвыканкам заяўку на карэкціроўку праекта.

Цяпер аб’ект працягваюць рэканструяваць пад гандлёва-гасцінічны комплекс. Пра гэта Hrodna.life распавяла жонка Станіслава Сямашкі Наталля.

«Будаўнічыя работы працягваюцца, толькі іх выконвае ўжо іншая арганізацыя. Першая арганізацыя аказалася несумленнай, мы з імі перасталі супрацоўнічаць.

Што ў будучыні будзе ў будынку — пакуль нам цяжка сказаць, усё пакуль у распрацоўцы. Так, мы мелі спрэчкі з архітэктурай: мы хацелі зрабіць будынак больш прывабным, але нам сказалі зрабіць па-іншаму. Уласна парушэнняў не было, былі толькі пытанні па дэкоры, якія ўжо вырашаны».

Раней ва ўпраўленні архітэктуры гарвыканкама Hrodna.life расказалі, што парушэнні былі - будаўнікі адхіліліся ад праекту. «Адхіленні не былі ўзгоднены паводле праекта. Усё, што было зроблена незаконна, заказчык ужо дэмантаваў».

Гістарычная даведка

Дом па вуліцы Калючынскай 23 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным дле жыцця

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024