Горад

Да канца 2017 года на Валковіча здадуць чарговы дзіцячы дом сямейнага тыпу

Працы на будове вядуцца штодня ў паскораным рэжыме. Галоўная задача рабочых — паспець здаць дом да канца года. У будынку будзе жыць вялікая гродзенская сям’я з прыёмнымі дзецьмі.

Гэта будзе ўжо другі дзіцячы дом сямейнага тыпу на Валковіча. Першы пабудавалi ў лістападзе 2015 года. Агулам гэта будзе трэці такі тыпавы дом у горадзе. Іх будуюць за кошт рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў.

Будаўніцтва на Валковіча пачалося ў канцы жніўня 2017 года. Падчас пракладкі камунікацый у пачатку верасня будаўнікі выявілі ў двары будучага дома часткі нямецкай ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай. Паводле ўспамінаў жыхароў вуліцы, часткі тэхнікі пасля вайны закапаў былы ўладальнік участка Свідэрскі. Там стаяў яго фамільны дом і кузня, якія для будаўніцтва новага аб’екта знеслі. Уладальнікам выплацілі кампенсацыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024