Святар-відэаблогер Аляксандр Кухта выступіць у Гродне

Аўтар праекта «Batushka ответит» іерэй Аляксандр Кухта 22 кастрычніка выступіць у Клубе праваслаўных зносін пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.

У лютым споўніцца два гады з моманту, калі Аляксандр зняў першае відэа. Цяпер у яго на канале больш за 10 тысяч падпісчыкаў і больш за паўмільёна праглядаў.

Праект «Batushka ответит» ствараўся для таго, каб дапамагчы людзям вызначыцца ў найважнейшых пытаннях светапогляду. Форма падачы інфармацыі вельмі простая, даступная кожнаму, на што і робіцца стаўка.

У Гродне Аляксандр будзе распавядаць пра тое, як стаў відэаблогерам, пра змест сваіх відэа, а таксама пра тое, чым прыцягвае моладзь.

«Мне вельмі цікавы Гродна. Па-першае, я тут жыў. Праўда, зусім няшмат, пару месяцаў, і тады мне было ўсяго толькі тры гады. Па-другое, я тут быў некалькі разоў праездам, ужо ў больш асэнсаваным ўзросце, і гэта было вельмі прыгожа. Па-трэцяе, гэта не ліслівасць, мне вельмі падабаюцца гродзенцы. Чамусьці ўсе жыхары Гродна, з якімі я сутыкаўся, вельмі цікавыя людзі: і па характары, і па сваіх поглядах, і па родзе дзейнасці. Атрымліваецца, я еду знаёміцца з гэтым горадам, яго людзьмі, і спрабаваць зразумець яго», — распавёў Аляксандр.

Пачатак сустрэчы ў 18.00, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024