Здароўе і спорт

«Юнацтва» абыграла «Нёман» з лікам 6:0

Пасля буйной перамогі над «Лідай» у Гродне, «Нёман» 19 кастрычніка накіраваўся ў Мінск, дзе сустракаўся з мясцовым «Юнацтвам». Матч скончыўся разгромнай перамогай гаспадароў пляцоўкі з лікам 6:0.

У складзе пераможцаў дублі аформілі Іван Драздоў і Аляксей Яфіменка, таксама вызначыліся Андрэй Антонаў і Аляксандр Кагалёў.

«Юнацтва» — «Нёман» — 6:0 (2:0, 3:0, 1:0)

Пасля буйнай паразы ад мінчан галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што магчыма на яго каманду ўсё яшчэ ўплывае выступ у Лізе чэмпіёнаў.

«Складана, вядома, матч для нас складваўся. Цяжка выйграць, калі ты не пераўзыходзіш суперніка ў руху. «Юнацтва» забіла ў пачатку матчу, але ў нас была магчымасць зачапіцца за гульню, моманты былі. Але потым стала бачна, што супернік нас пераўзыходзіць у шпаркасці, і свае магчымасці рэалізаваў. Мы ж былі нейкія цяжкія: напэўна, нешта не разлічылі пры падрыхтоўцы. Магчыма, выступ у Лізе чэмпіёнаў яшчэ адгукаецца. Трэба яшчэ крыху часу, каб прыйсці ў нармальны рэжым працы.

На 19 кастрычніка турнірная табліца выглядае наступным чынам:


У суботу 21 кастрычніка «Нёман» правядзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі: будзе гасцяваць у «Шахцёра» ў Салігорску.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024