Спадчына

Стары гродзенскі лямус рыхтуюць да зімы: пачаўся другі этап рэстаўрацыі

У пачатку кастрычніка аднавіліся працы па рэстаўрацыі лямуса на тэрыторыі Брыгіцкага кляштара ў Гродне. Зараз праходзіць другі этап працаў: запланавана замена ніжніх вянцоў і давядзенне да ладу сцен старога будынка, а таксама падрыхтоўка даху да зімы.

«Падрыхтоўчыя працы другога этапу пачаліся крыху раней, а з пачаткам кастрычніка пачалася актыўная фаза. У планах разабраць стары дах і накрыць пабудову руберойдам перад зімой». — распавёў Hrodna.life ксёндз Аляксандр Сасноўскі, які адказвае за рэстаўрацыю лямуса.

Ужо ў наступным годзе плануюцца работы па сталярцы і новым даху. Ёсць верагоднасць, што ў 2018 годзе лямус будзе цалкам адноўлены звонку. Але ўнутраных работ будзе яшчэ шмат.

Рэстаўрацыя лямуса пачалася ў кастрычніку 2016 года. Спонсар — Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы. З беларускага боку рэстаўрацыю курыруюць прадстаўнікі «Гроднаграмадзянпраекта».

Даведка

Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця раней датаваўся 1630 годам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024