У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, на час будовы ўнутранай царквы, службы будуць перанесены ў прыхадскі цэнтр, што побач з царквой.
Рабочыя адрамантуюць каркас сцяны, ашалююць новымі дошкамі, заменяць вокны, адрамантуюць дах. Таксама павінна вырашыцца праблема адводу грунтовых водаў.
На адноўленай сцяне звонку з’явяцца вертыкальныя пілястры, якія паўтараюць форму існуючых на мураванай сцяне пілястраў, піша grodnonews.by.
Замовіла распрацоўку праекта рамонт драўлянай сцяны Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Праект распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Працы выконвае «Гроднажылбуд».
На капітальны рамонт сцяны прэзідэнт выдзеліў каля 200 тыс. рублёў.
[irp posts="28 195″ name="Карагоды вакол Каложы: што вы хочаце сказаць сусвету і самім сабе?"]
Драўляную сцяну збудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля таго, як у ХІХ стагоддзі мураваныя сцены царквы двойчы падалі ў Нёман у выніку паводкі. Яе цалкам замянілі ў 1956 годзе і рамантавалі ў 1977 годзе. Восенню 2016 на навуковай канферэнцыі па захаванні Каложскай царквы стала вядома, што стан драўлянай сцяны — катастрафічны. Прагнілі многія элементы канструкцыі, якія патрабавалі замены.
Узмацнення патрабавала таксама мураваная падпорная сцяна пад царквой — гэтым займаліся вясной 2017.
105 тыс. рублёў прэзідэнт прызначыў на кансервацыю Княжаскай вежы ў Крэўскім замку.
Больш за 1 млн рублёў быў выдзелены ў 2017 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне.
Дзе яшчэ зараз вядуцца працы?
У Навагрудку ўмацоўваюць схілы замкавай гары, на якой сёлета здарыліся апоўзні.
У Лідзе заканчваюць будаўніцтва ў вежы Гедыміна, да канца года ў ёй адкрыецца экспазіцыя.
Ідзе рэстаўрацыя палаца ў Свяцку пад Гродна.
Праект кансервацыі і ўмацавання вежы Гальшанскага замка яшчэ распрацоўваецца.
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…