Спадчына

«Сярод пяці вядомых загінулых — тры прадстаўнікі Гродзеншчыны». Выстава «Праўда пра Курапаты» адкрылася ў Гродне

Дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты» адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ўвечары 12 кастрычніка. Яе мэта — пазнаёміць гродзенцаў з трагедыяй у Курапатах, а таксама распавесцi пра тое, як сёння актывісты змагаюцца за захаванне гэтага месца.

Выставу хацелі прывезці ў Гродна яшчэ ў лютым, але даехала яна толькі ў кастрычніку. Гродна стаў першым пасля Мінска горадам, куды адправілася экспазіцыя. Арганізатары — грамадская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» — ставяць перад сабой задачу данесці да грамадскасці праўду аб масавым знішчэнні беларускага народа пад Мінскам.

Навошта выстава

Арганізатары тлумачаць, што, па-першае, выстава створана для таго, каб беларускі народ зразумеў, што такое Курапаты і пазначыў месца масавых палiтычных рэпрэсій якім-небудзь высокамастацкім аб’ектам. Па-другое, каб беларусы ўсвядомілі тыя страшныя падзеі і прайшоў бы грамадзянскі працэс над сістэмай, якая панавала ў 1930−40 гадах. Па-трэцяе, каб людзi, даведаўшыся пра ўсе факты звертсва ў Курапатах, асэнсавалi іх і прыйшлi да пакаяння.

Гісторык, актывіст грамадскай кампаніі «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы распавядаю пра выставу «Праўда пра Курапаты»
Сама выстава складаецца з некалькіх стэндаў, падзеленых на сэнсавыя зоны: «Адкрыццё», «Ушанаванне», «Абарона», «Каты», «Ахвяры», «Экспертызы», «Мінскія галгофы», «Даследаванні», Жыццё каля плоту", «Тэрыторыя», «Наведнікі». Кожная з іх утрымлівае дакументы, мапы і фатаздымкі.

«Ужо сёння мы ведаем дакладна пяць імёнаў забітых у Курапатах людзей. Парэшткі ідэнтыфікаваныя, бо былі знойдзеныя дакументы. Сярод пяці вядомых нам чалавек — тры прадстаўнікі Гродзеншчыны. Гэта яўрэі. Менавіта таму мы і прыехалі перш за ўсё ў Гродна. Далей нас чакае яшчэ 13 гарадоў.

А ў зямлі ў Курапатах яшчэ дзясяткі, а то і сотні тысяч забітых. Мы звяртаемся ва ўсе структуры і просім даць нам імёны, але адказ адзiн — гэта дзяржаўны сакрэт. Таму мы і пачалі распавядаць грамадскасці пра Курапаты, хадзіць у суды, рабіць выставы, праводзіць міжнародныя конкурсы па афармленні народнага мемарыяла і іншае. Сёння мы ведаем многае, але ў будучыні трэба будзе даведацца яшчэ больш», — распавёў гісторык, актывіст грамадскай кампаніі «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы.

Выстава «Праўда пра Курапаты» будзе дзейнічаць да 26 кастрычніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024