Галасавая сувязь і мабільны інтэрнэт у карыстальнікаў аператара МТС зніклі 2 кастрычніка каля 12.40. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі, сувязь працуе з праблемамі ў Гродне, Гродзенскай вобласці і Маладзечне. МТС раіць пераключыць прылады з рэжыму 3G/LTE у рэжым 2G.
Прычына збою — абрыў аптычнага кабеля. Кампанія абяцае аднавіць сувязь у максімальна кароткі час.
Паводле інфармацыі ад чытачоў Hrodna.life, праблемы з сувяззю адчуваюць таксама кліенты life:) і хатняга інтэрнэту ад «Гарант». У кліентаў velcom сувязь працуе без перашкод.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…