Здароўе і спорт

«Нёман» губляе ачкі ў матчы з «Крумкачамі»

Футбалісты гродзенскага «Нёмана» ужо трэці матч запар не ведаюць перамог. У суботу 30 верасня падапечныя Ігара Кавалевіча згулялі ў Мінску ўнічыю з «Крумкачамі».

Каманды хутка здолелі адкрыць лік. Спачатку гулец гаспадароў Іваноў з-за межаў штрафной на 9-й хвіліне адкрыў лік у матчы. А ўжо праз 2 хвіліны пасля закіда ў вратарскую ад Рудзіка капітан гродзенцаў Павел Савіцкі выраўноўвае лiк.

Яшчэ да перапынку «Нёман» здолеў выйсці наперад. Гуляючы наперадзе ў гродзенцаў Глеб засмуціў былых аднаклубнікаў і зрабіў лік 1:2.

Са стартам другога тайма актыўна гулялі «Крумкачы», гэта і прынесла на 64-й хвіліне гаспадарам выніковы ўдар, які і зрабіў лік у матчы 2:2. Вызначыўся Філановіч. Як аказалася, гэта і быў апошні забіты гол у матчы, нягледзячы на ​​сур'ёзную барацьбу да апошніх хвілін.

«Крумкачы» — «Нёман» — 2:2

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч быў незадаволены дзеяннямі сваіх абаронцаў.

«Разлічвалі на іншы вынік, але не атрымалася. Віною, напэўна, наша гульня ў абароне — вельмі шмат дапусцілі памылак. У цэлым, было шмат тэхнічнага браку, калі аддавалі мяч суперніку. Такія памылкі дапускаць у абароне нельга. Засталося яшчэ шэсць тураў - будзем у кожнай гульні змагацца і выпраўляць тое, што зрабілі самі».

Барацьба за 4-е месца толькі пачынаецца і, нягледзячы на складаны каляндар, у гродзенцаў яшчэ ёсць шанцы зачапіцца за гэты радок. За шэсць тураў да канца чэмпіянату «Нёман» займае 5-е месца і мае ў сваім актыве 37 ачкоў.

Наступны матч «Нёман» правядзе 13 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць «Гарадзею».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024