Спадчына

Гродзенская калода Лапіных цяпер прадстаўляе Беларусь у міжнароднай супольнасці калекцыянераў ігральных карт

Дзякуючы гродзенскiм картам Лапіных Беларусь унеслi ў міжнародны рэестр краін, якія маюць сваю вытворчасць ігральных карт. Пра гэта Hrodna.life распавёў Антон Янкоўскi, якi займайся аднаўленнем даваенных карт Лапіных.

Раней для калекцыянераў не існавала паняцця «беларускія ігральныя карты», а сама Беларусь не была прадстаўлена асобна — яна разглядалася як адна з саюзных краін у складзе Расіі. Але пасля з’яўлення карт Лапіных усё змянілася. Сёння гродзенская калода прадстаўляе Беларусь у міжнароднай супольнасці калекцыянераў ігральных карт.

«Пасля выхаду нашых карт імі зацікавіліся многія калекцыянеры, у тым ліку і з Расiі, куды мы адправілі каля 200 калод, — распавядае прадпрымальнiк Антон Янкоўскі. — Нашым суседзям карты спадабаліся, яны ацанілі якасць, і паспрыялі ў тым, каб наша прадукцыя выйшла на міжнародны ўзровень. Вялікі дзякуй хочам сказаць Валянціну Задунайскаму за дапамогу ў размяшчэнні нас у каталогу. Нам вельмі прыемна, што людзі патрымалі нас і паспрыялі ўнясенню ў міжнародны рэестр».

На сённяшні дзень Антон Янкоўскі прадаў каля 1500 калод адноўленных карт Лапіных. Магчыма, пасля Новага года прадпрымальнік возьмецца за перавыданне карт. А ўжо ў наступным годзе ў Антона ёсць думкі аднавіць яшчэ адну калоду старых карт Лапіных.

Падзяліцца
Меткі: рэчы

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024