Спадчына

У Гродна прыбыла цудатворная ікона Божай Маці Жыровіцкай

Больш за сотню праваслаўных вернікаў сустракалі 20 верасня ў Гродне ў жаночым Свята-Раства-Багародзіцкім манастыры копiю цудатворнай іконы Божай Маці з Жыровіцкага манастыра.

Жыровіцкая ікона Божай Маці ўваходзіць у спіс 100 самых значных праваслаўных ікон свету. У Гродна даставілі дакладную копію іконы ў гонар 25-годдзя яе адраджэння.

Арыгiнальная ікона — самая маленькая з шануемых Багародзічных ікон. Яе памер — 5,6/4,4 см. Iкона ўяўляе сабой авальны кавалачак яшмы з рэльефнай выявай Багародзіцы з Дзіцяткам на руках. Паводле легенды, ікона была цудоўным чынам яўлена ў канцы XV стагоддзя ў лесе непадалёк ад мястэчка Жыровiчы на Гродзеншчыне.

Апошні раз копiя святынi была ў Гродне ў 2000 годзе, калі праводзіўся хрэсны ход з абласнога цэнтра ў Жыровічы.

Пакланіцца іконе ў Свята-Раства-Багародзіцкім манастыры можна будзе з 22 па 24 верасня з 7.00 да 20.30. 25 верасня святыня пакіне горад.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024