Горад

«Гатовыя з’язджаць, калі прапануюць раўнацэнныя ўмовы»: Жыхары Новага свету аб зносе сваіх дамоў

Hrodna.life працягвае распавядаць гісторыі жыхароў Новага свету, чые дамы ў хуткім часе пойдуць пад знос. Гэтым разам мы пагутарылі з жыхарамі будынкаў на вуліцы Горкага і 17 верасня. Там жывуць даволі маладыя сем'і, якія гатовыя пераехаць на іншае месца жыхарства, калі ім прапануюць раўнацэнныя ўмовы.

Плануецца, што ў будучыні на адрэзку вуліц Горкага, Ватуціна і 17 верасня з’явіцца медыцынска-гасцінічны комплекс. Уладальнікам трох дамоў абяцаюць даць новыя кватэры. Усе жыхары гэтых дамоў, акрамя пенсіянеркі Ніны Іосіфаўны з Ватуціна, ужо былі ў гарвыканкаме і пачынаюць абмяркоўваць магчымыя ўмовы кампенсацыі пры зносе.

Гатовыя нават на Альшанку пераехаць

Сяргей, які са сваёй сям’ёй пражывае па адрасе 17 верасня, 2 В, гатовы памяняць жыллё і пераехаць. Паведамленне аб зносе дома яго сям’е прыйшло ў жніўні 2017 года. Да гэтых навінаў яны паставіліся нармальна, бо апошнія гады былі на грані зносу.

«Гэты дом цудам не знеслі ў 2006 годзе. Мы тады не трапілі пад тэхніку, але з таго часу былі гатовыя да пераезду. Будавацца на тэрыторыі нам усе гэтыя гады нельга было, значыць трэба было атрымліваць нармальнае жыллё і пераязджаць, — кажа жыхар дома Сяргей. — Цяпер нам далі месячны тэрмін на абдумванне з нагоды кампенсацыі. З сям’ёй мы ўжо прынялі рашэнне і хочам добрае жыллё, гатовыя нават на Альшанку пераехаць. Нас тут па вялікім рахунку нічога ўжо не трымае.

Так, мы ведаем што стары раён, але яго пытанне ўздымалі гісторыкі пры зносе у пачатку 2000-х гадоў. У нас шыльда на доме не вісіць і гэта звычайная драўляная пабудова. Калі б мне дазволілі з хаты зрабіць катэдж, тады б я магчыма абураўся. А так дазволу няма, то і сэнсу жыць тут таксама няма. З выгляду дом вялікі, але ўнутры толькі тры пакоі, што раўнацэнна трохпакаёвай кватэры. Менавіта такія ўмовы мы і будзем патрабаваць".

Дом Сяргея і яго сям'і па адрасе 17 верасня, 2 В
Дом па адрасу 17 верасня, 2 В быў пабудаваны ў 1930-я гады. Цешча Сяргея атрымала гэтую старую пабудову, як службовае жыллё 30 гадоў таму. Але хто будаваў гэты дом і жыў у iм доўгія гады, даведацца не ўдалося.

Шыла на мыла мяняць не хочуць

У вялікім сучасным доме, па адрасе Горкага, 33 жыве шматдзетная сям’я. Жыхарка Алена распавядае, што пабудову ўдалося захаваць пры зносе дамоў вуліцы ў 2006 годзе. Сям’я будзе патрабаваць ад уладаў раўнацэнную сучасную пабудову і ўчастак у цэнтры Гродна.

«Як бачна, ў нас добры дом. I калі яго будуць зносіць, то мы будзем абавязкова патрабаваць раўнацэнны ўчастак і дом, — кажа жыхарка дома Алена. — У нас шматдзетная сям’я, усе вучацца ў цэнтры — алімпіяднікі. Мы куплялі ўчастак па рынкаваму кошце ў 2003 годзе. Тая цана была у памерах трохпакаёвай кватэры ў Гродне. У 2006 годзе нас не знеслі, толькi таму, што на той момант горад не пацягнуў нашы ўмовы кампенсацыі. Параілі чакаць інвестара, які як раз і прыйшоў у 2017 годзе. Мы пражылі ў сваім доме на Горкага ўжо шмат гадоў і шыла на мыла мяняць не хочам. Бо самi жылi раней у кватэры. Зараз мы напісалі заяву ў гарвыканкам, што нам трэба сустрэцца і абмяркаваць умовы кампенсацыі пры зносе дома. У любым выпадку патрэбны дыялог».

Дом Алены і яе сям'і па адрасе Горкага, 33
На месцы дома па адрасе Горкага, 33 стаяла пабудова 1911 года. У 2003 годзе жыхары з радасцю прадалі ўчастак са старым драўляным домам і пераехалі ў лепшыя ўмовы — трохпакаёвую кватэру.

Ніна Іосіфаўна будзе адстойваць дом

Трэці дом Новага света, які ідзе пад знос, знаходзіцца на вуліцы Ватуціна, 6. У ім жыве адзінокая пенсіянерка Ніна Іосіфаўна пра якую мы зусім нядаўна пісалі. Сталая жанчына з’язджаць са свайго дома не збіраецца і будзе яго адстойваць.

Дом Ніны Іосіфаўны па адрасу Ватуціна, 6
Заключэннем дамовы з інвестарам ЗАТ «Лада Хотелс» аб будаўніцтве на адрэзку вуліц Горкага, Ватуціна і 17 верасня, займаўся Гродзенскі аблвыканкам. Ёсць верагоднасць таго, што знос дамоў і будаўніцтва вялікага аб’екта пачнецца ўжо ў канцы 2017 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024