Спадчына

Што знайшлі на Валковіча? Хутчэй за ўсё — нямецкі паўгусенічны грузавік

Знойдзеныя ў Гродне часткі вайсковай тэхнікі пакуль застаюцца на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Валковіча. Лёсам знаходак, а таксама даследваннем тэрыторыі, дзе iх знайшлi, будуць займацца прадстаўнікі гiсторыка-культурнага комплеску «Лінія Сталіна». Пакуль яны не прыехалі Hrodna.life паспрабуе разабрацца, што ж знайшлі ў зямлі.

Знаходка гэта тракi і колы ад вайсковай тэхнікі ды каскі часоў Другой сусветнай вайны. Паводле ўспамінаў жыхароў вуліцы Валковiча, усё гэта схаваў у зямлі пасля вайны прадстаўнік сям'і Свідэрскіх. Верагодна, ён цягнуў у двор ўсё жалеза, якое мог знайсці, бо побач з домам меў кузню.

Цягам гадоў хадзілі чуткі, што Свідэрскі схаваў цэлы БТР ля свайго дома, але ў гэтую гісторыю мала хто верыў. Толькі пасля таго, як у 2017 годзе дом на Валковiча пачалі зносіць, унук Свідэрскага расказаў пра закапаную тэхніку. Натуральна, і яму ніхто не паверыў, але будаўнікоў пераканалі праверыць тэрыторыю. І тыя нешта знайшлі.

Знаходкі падобныя да частак паўгусенічнага грузавіка

Гродзенскі ваенны гісторык Дзмітрый Люцік прыязджаў на будаўнічую пляцоўку на Валковіча і паспрабаваў ацаніць знаходкі.

«Я магу памыляцца, але часткі вельмі падобныя да нямецкага паўгусенічнага грузавіка Opel або Ford V3000S/SSM. Яны ў Другую сусветную вайну выкарыстоўваліся. Рама (рэшткі) і лянівец (задняе кола) супадаюць. Вядучае на гусенiцах і тыя, што на пярэдняй восі, таксама падобныя. Там жа яшчэ ёсць вельмі характэрная падвеска з пружынамі і яна таксама супадае. Не знайшоў я поўнага падабенства толькі для каткоў, але яны, можа, розныя выпускаліся», — адзначыў гісторык.

Так прыкладна выглядаў паўгусенічны грузавік
Калі гісторык мае рацыю, то робіцца зразумелым, чаму рабочым нічога больш не ўдалося знайсці: закапаны быў не БТР, а іншая тэхніка.

Не выключана, што пошукавыя работы на Валковіча працягнуцца, калі ў Гродна прыедуць прадстаўнікі «Лініі Сталіна». Калі яны нічога не знойдуць і знаходкі не забяруць, іх гатовы ў свой музей забраць Дзмітрый Люцік.

«На базе гімназіі № 4 мы стварылі музейны пакой прысвечаны вайсковай гісторыі на тэрыторыі Гродзеншчыны. У нас там шмат чаго ёсць, напрыклад, гусеніцы ад рознай савецкай тэхнікі. Было б нядрэнна мець і іншыя экспанаты, асабліва нямецкія», — дадаў гісторык.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024